Расійскія лыжнікі, якія выступаюць за Беларусь, атрымалі беларускія пашпарты

Расійскія лыжнікі, якія выступаюць за Беларусь, атрымалі беларускія пашпарты

Двое былых расійскіх лыжніц, Юля Ціханава, Паліна Сераносава і лыжнік Міхаіл Куклін, якія трэніраваліся са зборнай Беларусі, нарэшце атрымалі беларускае грамадзянства.

"Беларускія пашпарты ў іх ёсць. Іх дакументы былі ў працэсе падрыхтоўкі, але цяпер яны грамадзяне Беларусі, — запэўніў Еўрарадыё старшыня Беларускай федэрацыі лыжных гонак Андрэй Каваленка. — Цяпер яны ўдзельнічаюць у адборы і ўнесеныя ў папярэдні спіс для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях".

Нагадаем, што гэтыя спартсмены некалькі гадоў выступалі за беларускую нацыянальную зборную на міжнародных спаборніцтвах, але не з'яўляліся грамадзянамі Беларусі. Так, напрыклад, у жаночай частцы зборнай нават не было ніводнай беларускі. Пры гэтым яны прэтэндавалі на ўдзел ў Алімпійскіх гульнях у 2018 годзе, але для гэтага ім было неабходна атрымаць беларускае грамадзянства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі