Расійскія турысты ўключылі Беларусь у топ-5 краін з недарагім фаст-фудам
irecommend.ru
Беларусь увайшла ў топ-5 папулярных у турыстаў з Расіі краін з недарагой і хуткай ежай. Рэйтынг склаў партал ТурСтат, параўнаўшы цэны на бургер "БігМак" у краінах бліжняга замежжа.
Па дадзеных ТурСтат, самыя танныя бургеры прадаюцца ў Расіі, Украіне, Казахстане і Азербайджане. На пятым месцы Беларусь. Далей ідуць Турцыя, Малдова, Польшча, В'етнам, Кітай, Грузія, Чэхія, Тайланд.