"Раснафта" сёлета паставіць у Беларусь да 10,2 млн тон нафты

"Раснафта" сёлета паставіць у Беларусь да 10,2 млн тон нафты

Расійская кампанія "Раснафта" напрыканцы 2016 года падпісала кантракт з Беларуссю на пастаўку ў 2017 годзе да 10,2 млн тон нафты. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу кампаніі.

Таксама "Раснафта" заключыла кантракт з Нямеччынай на пастаўку да 7,3 мільёна тон нафты.

Акрамя таго, у 2017 годзе кампанія плануе паставіць у Кітай да 31 млн тон нафты, а ў Індыю — 2 млн тон нафты.

У 2016 годзе "Раснафта" паставіла ў Еўропу каля 71 млн тон нафты (з улікам 10 млн тон у Беларусь).

"Раснафтай" кіруе Ігар Сечын, якога называюць блізкім сябрам Уладзіміра Пуціна. У 1999-2008 гадах Сечын займаў пасаду намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Расіі, у 2008-2012 быў віцэ-прэм'ерам Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі