Рассельгаснагляд не будзе з 15 сакавіка забараняць пастаўкі малака з Беларусі
Рассельгаснагляд не будзе з 15 сакавіка забараняць пастаўкі малака з Беларусі. Пра гэта ў сераду заявіла прэс-сакратар ведамства Юлія Мелано. Паводле яе слоў, на наступным тыдні ў нашу краіну з Расіі прыедзе інспекцыя, якая наведае прадпрыемствы, якія пастаўляюць малако. Яна пракантралюе выкананне “расійскіх патрабаванняў і нормаў”, інфармуе сайт ria.ru.
Як паведамляла Еўрарадыё, Рассельгаснагляд планаваў абмежаваць увоз з Беларусі малака і шэрагу малочных прадуктаў для перапрацоўкі з 26 лютага. Пасля гэтая дата пераносілася — на 6 сакавіка, на 15 сакавіка. Расійскі бок заяўляе, што мае прэтэнзіі да беларускай прадукцыі, да яе бяспекі для спажыўцоў. Новыя факты былі агучаны ў сераду.
БЕЛТА дадае, што 14 сакавіка ў Маскве прайшлі перамовы ў справе ўрэгулявання пытанняў аб пастаўках малака. Беларускую дэлегацыю ачольваў намеснік прэм’ер-міністра Міхаіл Русы. Больш падрабязна пра перамовы гл. тут.