Рассельгаснагляд заявіў пра ашуканскія пастаўкі сухога малака з Беларусі

Рассельгаснагляд заявіў пра ашуканскія пастаўкі сухога малака з Беларусі

Рассельгаснагляд звярнуўся да беларускіх органаў з заявай пра ашуканскія схемы паставак у Расію сухой малочнай прадукцыі невядомага паходжання.

Па звестках расійскага ведамства, на тэрыторыі Расеі ўжо рэалізавана больш за 36 000 тон сухіх малочных прадуктаў не беларускага паходжання. Пры гэтым прадукцыя пастаўляецца пад выглядам беларускай. 

Расіяне ўжо дасылалі запыт у Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь з просьбай паведаміць звестуі пра вытворчыя магутнасці малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі. Паводле атрыманых звестак, аб'ёмы вытворчасці сухіх малочных прадуктаў на беларускіх прадпрыемствах не супадаюць з аб'ёмамі паставак у Расію.

Напрыклад, беларускі бок пацвердзіў, што ў Светлагорскага філіяла ПУП "Калінкавіцкі малочны камбінат! няма магутнасцяў па вытворчасці сухіх малочных прадуктаў. У Рассельгаснагляд не паступілі вынікі беларускага расследавання, якія казалі б пра пастаўкі ў Расію больш чым 1800 тон сухога малака ў 2018 годзе. Такім чынам, невядома паходжанне сухога малака, якое паступала ў Расію пад выглядам прадукцыі названага прадпрыемства. 

Рассельгаснагляд мяркуе, што такім шляхам у Расію магла пастаўляцца малочная прадукцыя з краін, супраць якіх РФ увяла эканамічнае эмбарга.

Рассельгаснагляд запрасіў дакументы, па якіх беларускія адпраўшчыкі вялі пастаўкі малочнай прадукцыі на адрас казахстанскіх, армянскіх і кіргізскіх атрымальнікаў. Але прадстаўнікі Беларусі так і не падалі гэтыя дакументы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі