Рассельгаснагляд знайшоў ДНК курыцы ў беларускіх свіных сардэльках

Рассельгаснагляд знайшоў ДНК курыцы ў беларускіх свіных сардэльках

Упраўленне Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях выявіла ДНК курыцы ў таварных партыях беларускіх каўбасных вырабаў са свініны.

Як паведамляе прэс-служба Рассельгаснагляду, ДНК курыцы не была заяўленая ў рэцэптуры мясных вырабаў, але выявілася ў "Вяндліне пяшчотнай новай" і астуджаных мясных сардэльках "Малочных", вырабленых агракамбінатам "Паўднёвы" і ААТ "Александрыйскае".

Адзначаецца, што ўсе грузы мелі ветэрынарныя суправаджальныя дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі