Рассельгаснагляд зняў санкцыі з двух беларускіх прадпрыемстваў

Рассельгаснагляд зняў санкцыі з двух беларускіх прадпрыемстваў

Рассельгаснагляд з 26 кастрычніка здымае санкцыі на пастаўку ў Расію сухой малочнай прадукцыі Клецкага філіяла ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат" і вяршкоў налівам з прадпрыемства ЗТАА "Горацкі харчовы камбінат".

Беларускі бок даслаў расійскім спецыялістам матэрыялы расследавання па выяўленых парушэннях, а таксама паведаміў пра меры, прынятыя для ліквідацыі парушэнняў. Акрамя таго, Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду беларускага Мінсельгасхарчу даў свае гарантыі.

Прадукцыя гэтых прадпрыемстваў, дасланая ў Расію, павінна быць выпрацавана з 26 кастрычніка 2019 года і суправаджацца электронным ветэрынарным сертыфікатам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі