Рассельгаснагляд зняў забарону на пастаўкі мяса з беларускіх прадпрыемстваў
Рассельгаснагляд з 20 верасня зняў забарону на пастаўкі мяса з трох беларускіх прадпрыемстваў. Абмежаванні дзейнічалі з чэрвеня 2017 года з-за выяўленых фактаў перамаркіроўкі прадукцыі.
Як інфармуе ТАСС, з “чорнага спісу” выключылі ААТ “Александрыйскае” (яно выпускае мяса птушкі), ТАА “ЭкспартАльфаГруп” (займаецца вытворчасцю мяса, мясапрадуктаў і паўфабрыкатаў з буйной рагатай жывёлы) і ТАА “Акдымол” (вырабляе ялавічыну і ялавічныя субпрадукты).