Ратавальнікі ліквідавалі пажар на МТЗ
Ратавальнікі ліквідавалі пажар, які сёння здарыўся на Мінскім трактарным заводзе. Як паведамляецца ў твітар-акаўнце Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, агонь узнік у сутарэннях сталеліцейнага цэху. Пацярпелых пры здарэнні няма.
Паводле інфармацыі тэлеканала СТВ, пры пажары ўзнікла пагроза выбуху (у падвале былі ёмістасці з маслам і балоны пад ціскам). Аднак яго ўдалося пазбегчы.
Як паведамляла Еўрарадыё, пажар быў зафіксаваны ўдзень 10 лістапада. Відавочцы казалі пра чорнае ад дыму неба над трактарным заводам. На месца здарэння выехала некалькі пажарных разлікаў.
Возгорание произошло в подвальном помещении сталелитейного цеха МТЗ. Пожар ликвидирован. Пострадавших нет.
— МЧС Минск (@112minskPR) November 10, 2016