Ратвейлер адкусіў бабруйчанцы руку

Здарэнне адбылося ў вёсцы Мальева Бабруйскага раёна. Лекары кажуць, што прышыць руку жанчыне не было магчымасці, бо костка аказалася раздробленай.

Сабаку давялося застрэліць. Яго галаву перадалі на экспертызу ў Магілёў, каб высветліць, ці быў сабака хворы на шаленства.

Уладальнік сабакі кажа, што ратвейлер у яго жыў нядоўга. Ён не ведае, з якой прычыны сабака мог накінуцца на жанчыну.

У Бабруйскай раённай ветэрынарнай станцыі кажуць, што ад пачатку ліпеня ў раёне было зарэгістравана шэсць выпадкаў нападу дзікіх і хворых на шаленства жывёлаў на людзей, піша “Вечерний Бобруйск”.  

Фота — animal.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі