Раўкоў: у Беларусі цяпер адбывацца працэсы, падобныя да путчу 1991 года

Раўкоў: у Беларусі цяпер адбывацца працэсы, падобныя да путчу 1991 года

Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Андрэй Раўкоў у чарговы раз даў ацэнку сітуацыі ў нашай краіне. Ён піша ў Facebook, што цяпер адбывацца працэсы, падобныя да путчу 1991 года! Як вядома, тады ў СССР сілавікі і частка камуністычнай наменклатуры паспрабавалі адхіліць ад ўлады прэзідэнта Міхаіла Гарбачова. Яны стварылі "дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы" і толькі "паглыбілі хаос у грамадстве, наблізілі развал некалі магутнай дзяржавы", лічыць Раўкоў. Ён відаць намякае на апанентаў Аляксандра Лукашэнкі, якія стварылі Каардынацыйны камітэт.

Дзяржсакратар Саўбеза абураны заклікамі да мітынгаў і забастовак, бо яны "толькі аслабяць эканоміку нашай краіны". Андрэй Раўкоў заяўляе, што арганізатарам акцый пратэсту "не патрэбна моцная Беларусь".

Раўкоў: у Беларусі цяпер адбывацца працэсы, падобныя да путчу 1991 года
facebook.com/GSSB.BY

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі