Рэальныя даходы жыхароў Беларусі працягваюць зніжацца

Рэальныя даходы жыхароў Беларусі працягваюць зніжацца

Рэальныя грашовыя даходы жыхароў Беларусі працягваюць зніжацца. Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта. У першым квартале 2017-га зніжэнне склала 2,2% (у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года). Адзначаецца, што аплата працы займае ў агульным аб’ёме грашовых даходаў беларусаў 60,9%, даходы ад прадпрымальніцкай дзейнасці — 8,3%, пенсіі, дапамогі, стыпендыі — 25%, даходы ад уласнасці — 5,8%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у студзені 2017-га рэальныя даходы жыхароў нашай краіны знізіліся на 4,5%, у студзені-лютым — на 3,2% (у параўнанні з аналагічнымі перыядамі мінулага года).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі