Рэальныя грашовыя даходы беларусаў знізіліся на 7,3%

Рэальныя грашовыя даходы беларусаў знізіліся на 7,3%

За 2016 год рэальныя грашовыя даходы беларусаў знізіліся на 7,3%.  Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Адзначаецца, што гаворка ідзе пра грашовыя даходы за вылікам падаткаў, узносаў, збораў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі.

Белстат інфармуе, што ў агульным аб`ёме грашовых даходаў беларусаў аплата працы займае 61,9%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 8,4%, даходы ад уласнасці — 5,8%, пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву — 23,9%.

Вядома, што даходы насельніцтва Беларусі зніжаюцца з 2015 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі