Рэканструкцыя плошчы Перамогі ў Мінску абышлася ў $4,6 млн
Плошча Перамогі ў Мінску
Больш за 11,3 млн рублёў ($4,6 млн) каштавала рэканструкцыя плошчы Перамогі ў Мінску. Частка гэтай сумы была атрыманая з бюджэту горада, частка — пасля рэспубліканскага суботніка, праведзенага ў 2019 годзе. Пра гэта на прэс-канферэнцыі расказала начальнік аддзела мастацтваў упраўлення культуры Мінгарвыканкама Наталля Смольская.
"З бюджэту Мінска — больш за 7 мільёнаў рублёў, а ад рэспубліканскага суботніка — 4,3 мільёна рублёў", — удакладніла чыноўніца.
Капітальны рамонт плошчы Перамогі пачаўся ў жніўні 2019 года і скончыўся ў траўні 2020-га. Рабочыя падчысцілі і прывялі ў парадак абеліск, а таксама замянілі гранітныя пліты перад ім. Новыя, з электрападагрэвам, абышліся ў 1,4 млн рублёў. У пераходзе пад манументам з'явіліся экраны з ваеннымі і гістарычнымі падзеямі.
Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.
Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.