Рэканструяваны брэсцкі вакзал падпісалі па-беларуску і па-англійску (фота)

19 снежня а 16-й гадзіне здалі ў эксплуатацыю цэнтральную пачакальню на 240 месцаў, VIP-залу на 50 месцаў, залу для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама комплекс дапаможных службаў: камеру захоўвання, бар, бістро, абменнік. Гэтак завяршыўся другі этап рэканструкцыі брэсцкага вакзала, якая пачалася ў 2011 годзе.



Падчас рэканструкцыі будынка вакзала захавалі савецкую сімволіку сталінскага барока — пяціканцовыя зоркі, сцягі, сярпы і молаты на ляпніне. Пакінулі зорку і на цэнтральным шпілі вакзала.



Як паведаміла прэс-служба Беларускай чыгункі, цалкам завяршыць рэканструкцыю вакзальнага комплекса плануецца ў 2014 годзе. Налета мяркуюць завяршыць рэканструкцыю большасці аб’ектаў Варшаўскага боку. Сярод іх прыгарадны вакзал, тунэль, платформы і навес над імі.



Вынікам першага этапу рэканструкцыі быў рамонт платформы і тунэля Маскоўскага боку вакзала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі