Рэкорд: Пазоў на два трыльёны сепцільёнаў долараў

Ён патрабуе выплаціць яму кампенсацыю ў памеры 2 ундэцыліёны (2 з 36 нулямі) долараў. Як паведамляе РІА "Новости", Антон Пурысіма спадзяецца іх спагнаць з упраўлення транспартнай сістэмы Нью-Ёрка, крамы, двух мясцовых бальніц, уладальніка сабакі і іншых грамадзян. Абвінавачанні, якія выставіў мужчына, разнастайныя — ад парушэння правоў чалавека да спробы забойства. Між іншым, Пурысіма абвінаваціў уладальніка сабакі ў тым, што ён укусіў яго за палец, а дваіх кітайцаў у тым, што яны фатаграфавалі яго без дазволу ў бальніцы, дзе яму аказвалі меддапамогу.



Дарэчы, на Зямлі няма такіх грошай, якія хоча атрымаць у якасці кампенсацыі амерыканец. Сусветны валавы ўнутраны прадукт складае толькі каля 75 трыльёнаў долараў.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі