Рэнан Брэсан не супраць, каб вярнуцца ў БАТЭ
Былы паўабаронца барысаўчан пасля сыходу з расійскай "Аланіі" знаходзіцца ў Бразіліі.
Ён ужо блізкі да падпісання кантракту з бразільскай "Крысіумай", але спадзяецца на варыянты з Еўропы.
"Буду разглядаць усе прапановы, — цытуе словы Рэнана Брэсана "Прессбол". — У тым ліку і ад БАТЭ — калі прапанова з'явіцца. Гэта сур'ёзны клуб. Але пакуль мой агент Валерый Ісаеў аб інтарэсе з Барысава нічога не казаў".
Рэнану Брэсану нядаўна споўнілася 25 гадоў, ён мае беларускае грамадзянства і з'яўляецца гульцом нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі (забіў ужо 3 галы). У 2007-2009 гадах футбаліст выступаў за "Гомель", далей — за БАТЭ, з якога перайшоў у "Аланію" ў канцы 2012-га. Брэсан сёлета ў аднабаковым парадку скасаваў кантракт з расійскім клубам з-за грубага парушэння фінансавых умоваў ды з'яўляецца свабодным агентам.
На відэа: гол Брэсана ў браму алімпійскай зборнай Бразіліі ў Лондане-2012. Гл. па тэме: Брэсан: Бразільцы мяне віншавалі і прасілі майку зборнай Беларусі