9 траўня спецслужбіст смажыў у Курапатах шашлыкі (фота)
Cябры кампаніі "Пакаянне" аргкамітэту БХД учора зладзілі экскурсію ў Курапаты. А ў гэты час на касцях расстраляных іншыя беларусы смажылі шашлыкі.
У экскурсіі кампаніі "Пакаянне" ўзяў удзел вядомы археолаг і грамадскі дзяяч Міхась Чарняўскі,
які адным з першых даведаўся пра Курапаты яшчэ ў 70-я гады мінулага
стагоддзя. Напрыканцы экскурсіі ўсе запалілі свечкі, памаліліся за
памяць ахрвяраў камунізму і фашызму на Беларусі, за вызваленне ад духу
таталітарызму і сапраўдную свабоду нашай краіны, а затым заспявалі
беларускі духоўны гімн "Магутны Божа".
А ў гэты час на касцях расстраляных іншыя беларусы смажылі шашлыкі.
Хрысціянскія дэмакраты паспрабавалі патлумачыць ім, што гэта
блюзнерства. Некаторыя зразумелі, сабраліся і сышлі, але адзін з іх,
спецслужбіст на адпачынку, прыгразіў экскурсантам зладзіць "маскі-шоў" і
паўтарыць 37-ы год, паведамляе сайт праекту "Пакаянне".
фота: сайт праекту "Пакаянне"