ААЦ пераехаў у былую Нацыянальную бібліятэку (фотафакт)
Аператыўна-аналітычны цэнтр цяпер займае будынак на вуліцы Кірава, 49.
Гэта зусім побач з Адміністрацыяй прэзідэнта. На фасадзе былой Нацыянальнай бібліятэкі, вядомым па 10-рублёвай купюры, шыльды ААЦ няма. Яна вісіць на адным з будынкаў бібліятэкі, размешчаных далей па вуліцы Кірава.
Будынак былой Нацыянальнай бібліятэкі
Нагадаем, раней ААЦ мясціўся на вуліцы Кальварыйская, 17.