Адвакат Някляева зноў не сустрэлася з падабаронным

Нягледзячы на гэта, з Някляевым ёй сустрэцца не ўдалося з прычыны занятасці памяшкання для сустрэчаў.

Як паведаміла БелаПАН Сідарэнка, "да гэтага часу зробленыя 31 снежня, 4 студзеня і 13 студзеня спробы наведаць Някляева не мелі поспеху". Апошні раз яна бачыла свайго падабароннага 29 снежня 2010 г.

"Для забеспячэння гарантаваных нормамі Крымінальна-працэсуальнага кодэкса правоў адваката і абвінавачанага на бесперашкодныя зносіны адваката без абмежавання колькасці і працягласці гутарак я вырашыла звярнуцца з адпаведным хадайніцтвам у органы, якія вядуць крымінальны працэс", — заявіла адвакат.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі