Адвакат Сідарэнка чакае сустрэчы з Някляевым
Сёння адвакат Тамара Сідарэнка з самага ранку знаходзіцца ў СІЗА КДБ, чакаючы сустрэчы з Уладзімірам Някляевым.
"Я першая ў чарзе, але, як заўжды, усе кабінеты занятыя", — адзначыла яна.
Як паведамляе сайт кампаніі "Гавары праўду", з 29 снежня, калі ў кандыдата ў прэзідэнты здарыўся гіпертанічны крыз, адвакат не бачыла свайго падабароннага.
Сідарэнка ў мінулую пятніцу накіравала ў Следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама заяву з патрабаваннем забяспечыць сустрэчу з Някляевым.