Акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў прайшла ў Вільні
У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі розных беларускіх арганізацый, студэнты ЕГУ, а таксама жыхары Вільні.
Яны выйшлі на плошчу Vinco Kudirkas з партрэтамі Андрэя Саннікава, Змітра Бандарэнкі, Мікалая Статкевіча, іншых палітвязняў, а таксама з літоўскімі і беларускімі сцягамі, паведамляе прэс-служба “Еўрапейскай Беларусі”. Акцыя выклікала цікавасць у шматлікіх мінакоў, бо ў гэты час у Вільні на праспекце Гедыміна праходзіў кірмаш.