Актывістку аштрафавалі за сабаку без намордніка
Юлію Лапкоўскую сёння затрымалі дома і ўжо праз некалькі гадзінаў асудзілі. Паводле міліцыянтаў, яна на іх яшчэ і лаялася.
Аб здарэнні Еўрарадыё паведаміў яшчэ адзін актывіст моладзевага крыла грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” “Zмена” — Аляксандр Арцыбашаў. Паводле яго словаў, міліцыянты спачатку прыехалі да яго. Аднак хлопец дзверы ім не адчыніў, пасля чаго праваахоўнікі паехалі да Лапкоўскай.
Дзяўчына паведаміла, што ў пратаколе міліцыянты (а яны сябе паводзілі даволі карэктна, кажа Юлія) напісалі, што яна выгульвала сабаку без намордніка. Гэта, нібыта, заўважыў участковы, які зрабіў Юліі Лапкоўскай заўвагу і пачуў у свой адрас абразы — нібыта, дзяўчына абклала яго матам.
Праз некалькі гадзін пасля затрымання Лапкоўскую асудзілі ў Доме правасуддзя. Ёй далі штраф у памеры 200 тысяч рублёў.
Нагадаем таксама, што раніцай у пятніцу быў затрыманы іншы актывіст Zмены — Павел Вінаградаў. Сёння яго чакае суд.
Міліцыянты Паўлу Вінаградаву: збірайся, у цябе сёння суд
Фота — bymedia.net