Актывісты гей-руху зладзілі ў цэнтры Мінска “Дзень маўчання”

6 актывістаў ЛГБТ прайшлі ад станцыі метро “Няміга” ўздоўж узбярэжжа Свіслачы праз Траецкае прадмесце да помніка ахвярам Мінскага гета. Там яны ўсклалі кветкі ў знак памяці пра закатаваных падчас вайны прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў. У часе імправізаванага шэсця ЛГБТ–актывісты раздавалі мінакам інфармацыйныя матэрыялы супраць гамафобіі, паведамляе “Наша ніва”.

Акцыя скончылася без эксцэсаў. За ўскладаннем кветак назіраў невядомы чалавек у цывільным, які здымаў мерапрыемства на відэа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі