Зноў без медалёў: вясляр Алег Юрэня — шосты, Аляксандр Жукоўскі — сёмы

22-гадовы Алег Юрэня выступаў на байдарцы-адзіночцы ў фінале Алімпіяды на дыстанцыі 1000 метраў. Ён не здолеў скласці канкурэнцыю лідарам. Яго вынік —  3.32,396. "Золата" заваяваў нарвежац Эйрык Верас Ларсэн з вынікам 3:26.462. "Срэбра" у канадца Адама ван Кувердэна, а "бронза" дасталася Максу Хофу з Нямеччыны.

Яшчэ адзін беларускі вясляр 32-гадовы Аляксандр Жукоўскі на каноэ-адзіночцы на дыстанцыі 1000 метраў быў толькі сёмым. Яго вынік — 3.51,166. Перамогу святкаваў немец Себасцьян Брэндэль з вынікам 3:47.176. "Срэбра" дасталося Давіду Калу Фігуроа з Іспаніі — 3:48.053, "бронза" — канадцу Марку Олдэршоў — 3:48.502.

Сёння таксама ў фінале за медалі пазмагаецца беларуская байдарка-чацвёрка ў складзе Ірыны Памелавай, Надзеі Папок, Вольгі Худзенкі і Марыны Палтаран.

На здымку: Алег Юрэня і канадзец Адам ван Кувердэн. Фота — daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі