Алеся Бяляцкага афіцыйна зарэгістравалі кандыдатам на Нобеля

Па яго словах, нобелеўскі камітэт прыняў кандыдатуру беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага на прэмію міру, перадае "Польскае радыё для замежжа".

Заява аб рэгістрацыі Алеся Бяляцкага ў кандыдаты была дасланая напрыканцы студзеня. Пад ёй падпісаліся польскія парламентары. Ідэю падтрымалі дэпутаты з Савета Еўропы.

Нагадаем, што праваабаронцу асудзілі на 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго звінавацілі ў нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Грошы, якія Бяляцкі атрымліваў на замежныя рахункі, прызначаліся на праваабарончую дзейнасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі