Алімпійская футбольная зборная правядзе першы матч — з Новай Зеландыяй
Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь-1", пачатак у 21.35.
Нагадаем, што на першым этапе алімпійскага турніра беларуская зборная таксама згуляе 29 ліпеня з бразільцамі, 1 жніўня — з Егіптам. У чвэрцьфінал выходзяць дзве лепшыя каманды кожнай з чатырох груп.
Кожны "беларускі" гол на Алімпіядзе будзе каштаваць 50 мільёнаў рублёў. Столькі ж будзе каштаваць "сухі" матч беларускага брамніка. Гэтыя грошы заплаціць Прэзідэнцкі спартовы клуб дзіцяча-юначай спартовай школе, якую абярэ пераможца.