Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Надзею Астапчук (відэа)
Кіраўнік дзяржавы ў чацвер сустракаўся з беларускімі чэмпіёнамі і прызёрамі Алімпійскіх гульняў у Лондане.
Як інфармуе БЕЛТА, ён уручыў ім, а таксама іх трэнерам, дзяржаўныя ўзнагароды, прысвоіў ганаровыя званні і аб'явіў падзяку. Адзначым, што сярод іншых была ўзнагароджаная штурхальніца ядра Надзея Астапчук, у якой Міжнародны алімпійскі камітэт забраў залаты медаль пасля скандалу з допінгам.
Аляксандр Лукашэнка ўручыў Астапчук ордэн Айчыны III ступені. На цырымоніі яна была названа "залатым прызёрам па лёгкай атлетыцы". "Надзя, жыццё не заканчваецца...", — сказаў Лукашэнка Астапчук.
Нагадаем, беларускі бок цяпер праводзіць расследаванне па "справе Астапчук", пасля чаго будзе прынятае рашэнне аб далейшых дзеяннях.
Гл. таксама: Як жыла і што ела Надзея Астапчук падчас збораў у Раўбічах? (Фота)
Фота — daylife.com