У Гродне з'явіліся незвычайныя апараты, якія выдаюць корм для качак

Апарат для корму качак

Апарат для корму качак

Ідэя аб стварэнні апарата прыйшла ў галаву двум гараджанам.

Прынцып працы просты: аплата картай — і вы атрымліваеце порцыю корму за 1 рубель 30 капеек. Сумесь распрацавана спецыяльна для качак і лебедзяў — яна карысней звычайнага хлеба, які птушкам даваць нельга.

Onliner піша, што летам тут прадавалася да 40 порцый корму ў дзень. Хоць аб прыбытку пакуль гаворкі няма, стваральнікі лічаць гэта сацыяльным праектам, накіраваным на ўсвядомленае кармленне птушак.

У планах стваральнікаў устаноўка трэцяга апарата на вуліцы Рэпіна. Гэты аўтамат будзе працаваць на сонечнай энергіі. Калі эксперымент атрымаецца, аўтаматы могуць з'явіцца і ў цэнтры Гродна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі