"Шахед" зноў заляцеў у Беларусь

Яшчэ адзін "Шахед" заляцеў у Беларусь

Яшчэ адзін "Шахед" заляцеў у Беларусь / Reuters

Прыкладна а 04:10 дрон-камікадзэ тыпу "шахед" перасёк мяжу з Беларуссю ў раёне Лоева, і правёў у паветранай прасторы нашай краіны каля 30 хвілін, паведамляе маніторынгавая група "Беларускі Гаюн".

Дрон рухаўся заходнім курсам, а далей павярнуў на паўднёвы ўсход і вярнуўся на тэрыторыю Украіны. Ён паляцеў у раён Славуціча, дзе быў заўважаны ўжо ў 05:05.

У момант заходу "шахеда" на тэрыторыю Беларусі ў небе над Гомельшчынай дзяжурыў знішчальнік ВПС РБ, які быў узняты з аэрадрома Баранавічы каля 03:40.

"Шахед" снова залетел в Беларусь
Рух "шахеда" мінулай ноччу / @Hajun_BY

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі