Арганізатара акцыі салідарнасці з палітвязнямі папярэдзіла Генпракуратура

Генпракуратура вызначыла, што менавіта Вінярскі распаўсюджвае ў інтэрнэце матэрыялы, якія ўтрымліваюць заклік прыйсці на акцыю 24 кастрычніка. Яе маюць правесці на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску і на цэнтральных плошчах іншых беларускіх гарадоў. Між тым заявак на правядзенне такога мерапрыемства не паступала, паведамілі БелаПАН у Генпракуратуры.

У сувязі з гэтым Максіму Вінярскаму накіравалі афіцыйнае папярэджанне. Адначасова яму паведамілі пра магчымасць адказнасці за правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі