Арганізатараў мясцовага сходу ў Баранавічах аштрафавалі
Абодва мусяць заплаціць па 875 тысяч рублёў (25 базавых велічыняў).
У Баранавічах сёння завяршыўся судовы працэс над Віктарам Сырыцам і Віктарам Мезяком. Суд прызнаў іх вінаватымі ў арганізацыі несанкцыяванага мерапрыемства.
У судзе грамадскіх актывістаў абвінавачвалі мясцовыя ідэолагі і міліцэйскі маёр Павал Кульгавік, які складаў пратакол аб парушэнні. Дарэчы, сам маёр сказаў, што на сходзе не быў, а толькі глядзеў відэазапісы спецслужбаў.