Арганізатары Алімпіяды думаюць, што горад Гродна знаходзіцца ў Расіі
Такая інфармацыя з'явілася на афіцыйным сайце Алімпіяды ў Лондане.
У асабістых дадзеных валейбаліста зборнай Расіі Аляксандра Буцька пазначана, што ён нарадзіўся ў расійскім горадзе… Гродна.
Адзначым, што гэта не адзіная геаграфічная памылка на сайце. У складзе Расіі, паводле рэдактараў інтэрнэт-старонкі, таксама знаходзяцца гарады Кіеў, Луцк, Жытомірская вобласць, а таксама… Армянская вобласць.
Штаб алімпійскай дэлегацыі Украіны ўжо накіраваў афіцыйны зварот у арганізацыйны камітэт гульняў летняй Алімпіяды з просьбай зрабіць праўкі ў памылковыя біяграфічныя дадзеныя.