Азаранка стартавала на Алімпіядзе з цяжкай перамогі
У стартавым матчы на Алімпіядзе беларуска перамагла румынку Ірыну-Камелію Бягу — 6:1, 3:6, 6:1.
Першы сэт Азаранка выйграла без праблемаў, у пачатку другога расслабілася і не змагла яго выратаваць. А вось у трэцім першая ракетка свету даволі лёгка абыграла румынку.
У наступным раўндзе, 1/16 фінала, Вікторыя Азаранка згуляе з іспанкай Марыяй Марцінэс Санчэс.
Фота — daylife.com