Бабруйскі гарвыканкам прадае піянерскі летнік за 4 долары
Аўкцыён па продажы былога піянерскага лагера "Мір" адбудзецца 22 снежня ў Магілёве.
Прадаўцом выступае Бабруйскі гарвыканкам. Апошні дзень прыёму заявак на ўдзел у аўкцыёне — 19 снежня.
Першапачатковая стаўка аукцыёна — 35 тысяч рублёў (адна базавая велічыня). Але пасля набыцця ўласнік павінен яшчэ заплаціць "балансаўтрымальніку" амаль 5 мільёнаў рублёў "за падрыхтоўку аб'екта да продажу".