Барбарыча і Ярашэвіча будуць судзіць у Савецкім судзе
Працэсы над затрыманымі журналістамі пачнуцца ў панядзелак, 29 красавіка а 10.00.
Карэспандэнты “Радыё Рацыя” Генадзь Барбарыч і Аляксандр Ярашэвіч былі затрыманыя 26 красавіка на “Чарнобыльскім шляху”, санкцыянаванай сталічнымі ўладамі акцыі. Журналісты вялі адтуль рэпартаж і мелі пры сабе пасведчанні. Цяпер іх вінавацяць у непадпарадкаванні міліцыі. Абодва журналіста знаходзяцца ў турме на Акрэсціна, паведамляе БАЖ.
“Радыё Рацыя” вяшчае на тэрыторыю Беларусі з польскага Беластоку. Радыёстанцыя неаднаразова спрабавала атрымаць акрэдытацыю для сваіх мінскіх карэспандэнтаў, але заўсёды атрымлівала адмоўны адказ.