Матч БАТЭ з венгерскім "Дэбрэцэнам" пакажуць у запісе

Пра гэта паведамляе сайт ФК БАТЭ. Нагадаем, гэта будзе паядынак у адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў. 1 жніўня на сваім полі БАТЭ згуляў з венгерскай камандай унічыю — 1:1. Пераможца пары выйдзе ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Каманда, якая прайграе, будзе далей гуляць у плэй-оф-кваліфікацыі Лігі Еўропы.

Тэкставую онлайн-трансляцыю сустрэчы плануе правесці афіцыйны сайт ФК БАТЭ. Таксама за ходам матча можна будзе сачыць на сайце football.by.

Фота — fcbate.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі