БАТЭ выйграў у ізраільскага "Хапаэля" — 2:0 (відэа)
Барысаўская каманда абыграла футбалістаў ізраільскага "Хапаэля" ў першым матчы плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.
Героем дня стаў Віталь Радзівонаў: менавіта ён забіў абодва галы ў браму сапернікаў — на 29-й і 78-й хвілінах.
Гульня ў адказ пройдзе 28 жніўня на поле ізраільцян. Пераможца выступіць у групавым раўндзе галоўнага кантынентальнага турніру. Каманда, якая прайграе, працягне еўракубкавы сезон у Лізе Еўропы.
Фота — bymedia.net