“Беларусьфільм” збіраецца экранізаваць “Чорны замак Альшанскі”
Гэта плануецца зрабіць сумесна з тэлекампаніяй Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
Аб планах па экранізацыі рамана Уладзіміра Караткевіча агенцтву БелТА расказаў дырэктар кінастудыі Алег Сільвановіч."Беларусьфільм" валодае выключнымі правамі на экранізацыю твора, заўважыў Сільвановіч.
Фільм стане другім сумесным кінапраектам з тэлекапаніяй Саюзнай дзяржавы. На кінастудыі ўпэўненыя, што гэта менавіта той партнёр, які мог бы даць жыццё раману.