Беларускія вясляркі заваявалі бронзу на Алімпіядзе (фота)
У фінале на дыстанцыі 500 метраў беларуская байдарка-чацвёрка ў складзе Ірыны Памелавай, Надзеі Папок, Вольгі Худзенкі і Марыны Палтаран была трэцяй.
Першае месца ў венгерак, другое — у немак. Беларускі не здолелі на апошніх метрах дыстанцыі апярэдзіць нямецкіх вяслярак — усё вырашылі сотыя долі секунды...
Марыне Палтаран 24 гады, яна ўраджэнка вёскі Сотнічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Чэмпіёнка Еўропы 2011 года ў байдарцы-адзіночцы на 5000 метраў і ў чацвёрцы на 500 метраў.
Вользе Худзенка 20 гадоў, яна нарадзілася ў Хойніках. Чэмпіёнка Еўропы 2011 года ў байдарцы-чацвёрцы.
Ірыне Памелавай 22 гады, яна нарадзілася ў Жодзіне. Чэмпіёнка Еўропы 2011 года ў байдарцы-чацвёрцы.
Надзеі Папок 23 гады, яна ўраджэнка вёскі Пціч Петрыкаўскага раёна. Чэмпіёнка Еўропы 2011 года ў байдарцы-чацвёрцы.
Нагадаем, што ў скарбонцы беларускіх алімпійцаў ужо 9 медалёў — 3 залатых, 2 сярэбраных і 4 бронзавых.
Фота — daylife.com