Бернд Штанге сёння завяршае працу з беларускай зборнай
Нямецкага спецыяліста адпраўляюць у адстаўку.
Нацыянальная зборная Беларусі сёння правядзе таварыскі паядынак з камандай Польшчы. Ён пройдзе ў нямецкім Вісбадэне. Падапечныя Бернда Штанге, які сканчае сваю працу з нашай камандай, ужо завяршылі адборачны турнір Еўра-2012 у групе D не здолеўшы выйсці ў фінальны этап.
Нямецкі спецыяліст у адным з апошніх інтэрв’ю заявіў, што наступны трэнер нацыянальнай зборнай па футболе павінен верыць, што зможа вывесці каманду ў фінальны этап чэмпіяната свету па футболе 2014. Сам Штанге ў гэта веры не мае.
Фота: belsat.eu