Будаўніцтва АЭС у Беларусі мае палітычныя прычыны
Такое меркаванне выказаў член-карэспандэнт Расійскай акадэміі навук Аляксей Яблакаў.
У інтэрв'ю тэлеканалу "Белсат" ён адзначыў, што Беларусі не патрэбная атамная станцыя для забеспячэння энергетычных патрэбаў. Ёсць мноства альтэрнатыў, напрыклад, геатэрмальная энергетыка.
На думку эксперта, будаўніцтва першай АЭС у Беларусі мае палітычныя прычыны. "Мабыць, Расіі выгадна больш жорстка прывязаць да сябе Беларусь. Бо што такое атамная станцыя? Гэта паліва, без якога нічога не зробіш. Паліва, якое вырабляецца ў Расіі", — падкрэсліў Яблакаў.