Бюджэт-2013: Памер паступленняў ад штрафаў вырас у… восем разоў!
Мінулагодні бюджэт “штрафаваў” беларусаў на 55 мільярдаў рублёў. Сёлета ў планах ажно 394 мільярды.
У 2013 годзе беларусы заплацяць штрафаў амаль у восем разоў больш, чым планавалася сёлета. Можа, таму што гэты план па штрафах перавыкананы? Каб разабрацца, ці сапраўды беларусаў пачалі часцей штрафаваць, тэлефаную ў суд Завадскога раёна Мінска. Там кажуць, што колькасць штрафаў за год значна не павялічылася.
“Дзевяць тысяч з нечым (штрафаў – Еўрарадыё) было на канец мінулага года. А цяпер у нас — восем. За два месяцы набярэцца прыкладна столькі ж, колькі ў мінулым”, — расказваюць Еўрарадыё ў канцылярыі суда.
Амаль тое самае чую яшчэ ў двух судах. Там пагаджаюцца, што сумы сапраўды выраслі. Але не ў восем разоў, а толькі ў тры — менавіта настолькі павялічылася базавая велічыня вясной – з 35 да 100 тысяч рублёў. Калі памножыць 55 мільярдаў на тры — атрымаем 165 мільярдаў. Адкуль узяліся яшчэ 229 мільярдаў, пакуль загадка. У судах расказваюць, што штрафуюць беларусаў у асноўным за хуліганства і піццё гарэлкі ў грамадскіх месцах.
“Па хуліганстве, па распіцці спіртных напояў — даюць ад 200 тысяч рублёў да 1 мільёна. А па іншым, дзе артыкул вышэйшы, там і мільён ёсць, і два, і тры. Асабліва за паўторны крадзеж”.
Сярэдні памер такога штрафу — 500 тысяч рублёў. Каб набраць такімі штрафамі новыя мільярды, трэба асудзіць прыкладна паўмільёна чалавек. Мнагавата.
У пошуках праўды дабіраюся да дэпутаткі Палаты Прадстаўнікоў Валянціны Леаненка, якая галасавала за бюджэт-2013.
“Я не ведаю. Я не прысутнічала на папярэднім абмеркаванні. А вось ужо пры галасаванні ў Авальнай зале гэтага пытання не было”.
Васьміразовы рост прыбыткаў ад штрафаў — нават для дэпутатаў загадка. Апошняя надзея — на Міністэрства фінансаў. Высвятляецца, што спадзяваўся я не дарэмна. Там карэспандэнта Еўрарадыё супакойваюць, што зусім не збіраюцца ў наступным годзе штрафаваць усіх направа і налева для выканання плану. Проста вырашылі штрафы за парушэнне правілаў дарожнага руху з мясцовых бюджэтаў перанакіраваць у рэспубліканскі. Адсюль і “лішнія” 229 мільярдаў. Такім чынам, парушаць правілы дарожнага руху беларусы любяць значна больш, чым піць гарэлку ў парку. Больш за палову будучых штрафаў (58%) выплацяць па плане кіроўцы ды пешаходы.
“Дзевяць тысяч з нечым (штрафаў – Еўрарадыё) было на канец мінулага года. А цяпер у нас — восем. За два месяцы набярэцца прыкладна столькі ж, колькі ў мінулым”
Еўрарадыё папрасіла мінакоў прыгадаць самыя буйныя штрафы, якія ім даводзілася плаціць. Адказы ў апытанцы: