ЦСКА разграміў у Іспаніі БАТЭ (відэа)

Расійскі клуб выйграў з лікам 3:0. Усе тры галы забіў Ахмед Муса (на 45-й, 57-й і 59-й хвілінах). Да таго ж, на 26-й хвіліне Расмус Эльм не рэалізаваў пенальці, інфармуе "Прессбол"

БАТЭ выступаў у наступным складзе: Гарбуноў, Палякоў, Гайдучык, Радзькоў (капітан), Бардачоў, Аляхновіч (Ліхтаровіч, 86), Курловіч (А. Валадзько, 46), Алексіевіч (Бага, 67), Глеб (Канцавы, 76), Паўлаў (М. Валадзько, 63), Мазалеўскі (Радзівонаў, 63).

Адзначым, што каманда Віктара Ганчарэнкі (на здымку) ў чарговы раз не змагла забіць гол.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі