Дашкевіча на пахаванне маці будзе суправаджаць канвой
Старшыні Маладога фронту Змітру Дашкевічу, які асуджаны на два гады пазбаўлення волі, дазволена развітацца з маці, якая памерла ў ноч на 26 красавіка.
Па словах намесніцы старшыні Маладога фронту Насты Палажанкі, каб дамагчыся права развітацца з самым блізкім чалавекам, прыйшлося зрабіць вялікую працу, але ўсё вырашылася амаль у апошні момант.
"Едзе ён канвоем, у асобнай машыне, пад наглядам і з аховай", - распавяла Палажанка Радыё Рацыі.