Дз.Мельянцоў: Візіт Абамы ў Варшаву — важны сігнал для Лукашэнкі

На думку Дзяніса Мельянцова, гэты візіт Барака Абамы, які адбыўся ў пятніцу-суботу, быў напоўнены сэнсам, зместам для амерыканска-полькіх адносінаў. Беларуская праблематыка, што праўда, гучала як далёка не асноўная тэма ў часе перамоваў амерыканскага прэзідэнта з польскім калегам і таксама з польскім прэм’ер-міністрам. Таму палітыка ЗША і Польшчы ў дачыненні Беларусі хутчэй за ўсё не будзе неяк кардынальна зменена.

Але сам факт таго, што Барак Абама і Браніслаў Камароўскі абмяркоўвалі беларускую тэму на сустрэчы, тое, што два прэзідэнты вырашылі ціснуць на беларускія ўлады, — гэта вельмі важны сігнал для беларускага кіраўніцтва.

“Мяркуючы па тым, што Вашынгтон ужо ўвёў кропкавыя эканамічныя санкцыі да шэрагу беларускіх прадпрыемстваў, гэта адчувальныя страты для беларускай эканомікай. Таму і беларускі МЗС вельмі дакладна адсочвае тое, што гаворыць кіраўніцтва амерыканскае, і вельмі пільна адсочваў паездку Барака Абамы. І пра гэта таксама кажа такая жосткая рэакцыя МЗС на сумесны брыфінг Барака Абамы і Дональда Туска. Падагульняючы можна сказаць, што палітыка ЗША, што да Беларусі, найбольш паслядоўная і жорсткая, і таму, натуральна, беларускае кіраўніцтва ставіцца сур’ёзна да заяваў амерыканскага прэзідэнта, да амерыканскай палітыкі ў адносінах нашай краіны”, — заявіў палітолаг Дзяніс Мельянцоў у жывым эфіры Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі