Дзмітрый Ус ужо рыхтуецца вярнуцца на сваё прадпрыемства
Ён зноў будзе працаваць дырэктарам.
Экс-кандыдат у прэзідэнты Дзмітрый Ус выйшаў на волю ў суботу, 1 кастрычніка. Адпачыў ён толькі два дні і ўжо збіраецца на працу. Пра гэта ён распавёў у жывым эфіры Еўрарадыё.
111003 UssS.mp3
Ус: Учора ў нас былі вечарам госці — родныя, блізкія сябры. Пасядзелі, адзначылі маё вызваленне. Зараз збіраюся на працу ў выдавецкае прадпрыемства "Трывіум", дырэктарам. Зараз дакументы рыхтую, каб узначаліць сваё выдавецтва.
Еўрарадыё: Вы адразу збіраецеся выйсці на працу?
Ус: Так.
Еўрарадыё: Як вашае здароўе цяпер? Розныя людзі, якія з вамі сядзелі, казалі, што вам складана — рука не працуе добра і вы ледзь падымалі міску з супам...
Ус: У мяне пасля комы была крыху парушана маторыка, таму мне было цяжка рабіць дробныя дзеянні. Яна і зараз парушаная, але яна мне не перашкаджае ўсяму таму, чым я займаюся. Ціск крыху скакаў, збівалі, калолі ўколы неаднаразова, але пакрыху аднаўляюся.