Эратычны каляндар на 2013 год ад металургаў (фота)
Яго выдаў Беларускі металургічны завод. Афіцыйная прэзентацыя запланаваная на 20 снежня і адбудзецца ў Жлобіне.
Як паведамляе партал tut.by, новы каляндар выйшаў са слоганам "Яны растапілі метал". Яго ўпрыгожылі працаўніцы прадпрыемства: інжынеры, лабарант, кантралёр, студэнтка, выхавацелька, аператар ЭВМ і кладаўшчыца.