Еўракамісар Фюле падтрымаў беларускіх праваабаронцаў (фота)
Еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле сустрэўся з праваабаронцам Валянцінам Стэфановічам.
Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", сустрэча адбылася ў Брусэлі. Еўракамісар абмяркоўваў становішча праваабаронцаў у Беларусі. Фюле яшчэ раз выказаў падтрымку працы праваабаронцаў Беларусі.
Нагадаем, што ўчора Мінгарсуд не задаволіў касацыйную скаргу кіраўніка праваабаронцаў Алеся Бяляцкага і не змяніў яму прысуд. Еўракамісар выказаў глыбокую занепакоенасць з нагоды гэтага рашэння. Ён яшчэ раз заклікаў беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць Бяляцкага, а таксама зняць з яго ўсе абвінавачванні, таксама як і з яго намесніка Валянціна Стэфановіча.