Гамяльчане ствараюць новую праваабарончую арганізацыю

Больш за 20 гамяльчан і праваабаронцаў Гомельшчыны аб’ядноўваюцца, каб змагацца за свае правы. Тое, што іх правы парушаюцца, пацвердзіў нават Камітэт ААН па правах чалавека. Аднак беларускія ўлады ігнаруюць рашэнні найвышэйшай ў свеце праваабарончай інстанцыі. Каб дапамагаць людзям, рацыю якіх ужо прызнала ААН, але не прызнаюць беларускія ўлады, патрэбная адмысловая арганізацыя — тлумачыць кіраўнік гомельскага абласнога аддзялення партыі “Справядлівы свет” Уладзімір Сякерка

Уладзімір Сякерка: "Мы хочам прыцягнуць у гэтую арганізацыю ў першую чаргу тых людзей, якія сталі ахвярамі, а ўлада на гэта ніяк не адрэагавала".  

Камітэт па правах чалавека ААН з’яўляецца бадай што адзіным рэальным міжнародным механізмам абароны грамадзянскіх і палітычных правоў, да якога маюць доступ беларусы. Аднак, ведаюць пра такую магчымасць адзінкі. Ініцыятары стварэння рэгіянальнай праваабарончай арганізацыі хочуць інфармаваць беларусаў пра іх законныя правы. Калі Мінюст зарэгіструе ініцыятыву, то ў яе могуць з’явіцца і рэгіянальныя прадстаўніцтвы. Калі ж у рэгістрацыі адмовяць, гомельскім актывістам давядзецца абраць больш складаны шлях і дзейнічаць у межах “Беларускага Хельсінкскага камітэта”, — кажа Уладзімір Сякерка.

Уладзімір Сякерка: "Каб сумесна дзейнічаць, ёсць зарэгістраваная арганізацыя “Беларускі Хельсінкскі камітэт” (БХК), калі нас не зарэгіструюць, то будзем працаваць з імі. Можна будзе пры БХК стварыць аддзяленне для асоб, якія сталі ахвярамі парушэння іх правоў і пасля звярнуліся ў ААН". 

Будучая гомельская праваабарончая арганізацыя будзе дапамагаць ахвярам прававога гвалту практычна — напрыклад, падаваць калектыўныя звароты. Магчыма,гэта прымусіць дзяржаву прыслухацца да сваіх грамадзян, а не спасылацца на рэкамендацыйны характар рашэнняў Камітэта ААН, спадзяецца гомельскі палітык Уладзімір Сякерка.

Уладзімір СякеркаРашэнне Камітэта ААН па правах чалавека носіць рэкамендацыйны характар, таму мы (Саўмін заўв. Еўрарадыё) маем права выконваць альбо не выконваць яго. Цяпер можна напісаць індывідуальны зварот на такі адказ, а пасля аб’яднання мы зможам зрабіць калектыўную заяву. Верагодна, што на калектыўную заяву будзе зусім іншая рэакцыя".

За апошнія 15 гадоў са 130 паданых беларусамі скаргаў у Камітэт па правах чалавека ААН толькі 34 былі прызнаныя абгрунтаванымі. У Гомелі 22 асобы падалі 44 скаргі, з іх 12 былі разгледжаныя ААН станоўча.

Рубрыка падрыхтаваная спецыяльна для праграмы "Кардыяграма".

Фота: arabmoneymatters.com

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі